Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Украдзеная Радзіма

Віктар САЗОНАЎ

Сёння ні ў каго няма праблем знайсці для сябе тую тэму, тую літаратуру, якая цябе цікавіць. Век інтэрнэту, як ніяк. Набор клавіятуры, націск аднаго гузіка, і перад табой тое, што ты хочаш.

Але, нягледзячы на такую лёгкасць, людзі па невядомай вышэйшай волі прапускаюць нейкія канкрэтныя рэчы, хоць даўно і доўга іх шукаюць, або знаходзяць іх не робячы для гэтага аніякіх высілкаў, нават не націснуўшы той гузік на клавіятуры свайго персанальнага камп’ютара. Як бы нехта кіруе гэтым працэсам, кожнаму дорачы толькі для яго падрыхтаванае.

Кніга „Зомби страны советов” трапіла мне на вочы акурат тады, як я закончыў пісаць для альманаха „Асоба і час” свае вайсковыя ўспаміны. Яшчэ свежымі ў памяці былі скокі з самалёта, разуменне місіі савецкага спецназа, вайсковы савецкі дэбілізм, наіўныя мары маладых людзей пра сваю будучыню, перавернутае палітычным выхаваннем разуменне сваёй вайсковай місіі і навязлівыя спадзевы рамантыкаў стаць героямі, якіх будуць помніць і народ, і краіна. Такім рамантыкам, выпускніком Разанскага паветранадэсантнага вучылішча быў і мой узводны камандзір, якога я сустрэў у званні лейтэнанта. Мы з ім пасябраваліся, хоць ён быў афіцэрам, кадравым ваенным на ўсё жыццё, а я проста чакаў, калі скончацца мае два гады ганаровага абавязку, які я аддам Радзіме сумленна, з усёй адказнасцю, але праз два гады да пабачэння. А я хачу дахаты.

А мой узводны хацеў у Афганістан. Ён мусіў стаць героем. Так ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF