Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Неверагодная руплівіца Праваслаўя Анна

Міра ЛУКША

— Кніга «Блізкі мне Усход» з’яўляецца запісам маіх доўгіх вандровак, як журналісткі, на Усход, дзесьці ад Белага мора на поўначы да Міжземнага і Чырвонага мораў на поўдні, па шырокім поясе зямлі, сфармаваным усходнім хрысціянствам. Гэта запіс таго, што я пачула на многіх канферэнцыях, арганізаваных у Польшчы і за мяжой, падчас якіх, няраз у запале дыскусіі, гартаваліся погляды пра гісторыю і духоўнасць хрысціянскага свету Усходу. Гэта плён кантактаў з мудрымі людзьмі, якія падзяляліся сваімі думкамі са мной падчас размоў ці запісалі іх у кнігах. Гэта таксама плод майго імкнення да разумення складанасці гэтага свету, у якім шматлікія пытанні не з’яўляюцца ані відавочнымі, ані адназначнымі, як, напрыклад, абрэзаныя для патрэб падручнікаў веды, якія часта фармуюцца пад ідэі гістарычнай палітыкі... Кніга не ўзнікла б, калі б не мая праца ў штомесячніку «Przegląd Prawosławny», якая папаўнялася іншымі сферамі дзейнасці, такімі як рэдагаванне часопіса Сусветнай Рады Цэркваў «Самаритян», рэдагаванне падручнікаў для вывучэння мовы, культуры і гісторыі Беларусі, а таксама рэдагаванне і пісанне іншых кніг, удзел у стварэнні дакументальных фільмаў для TVP, датычных праваслаўя.

Падляшская ксёнжніца імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку і Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства запрасілі на ўрачыстую прамоцыю альбома «Bliski mi Wschód» Анны Радзюкевіч 7 лістапада. Анна Радзюкевіч — журналістка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF