Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

У арлянскай школе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогадова арлянскія гмінныя радныя атрымліваюць пісьмовую інфармацыю пра рэалізацыю асветных задач у гміне.

У Пачатковай школе з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі ў навучальным 2017/2018 годзе працуе 36 настаўнікаў (у мінулым 34). Адміністрацыйнага і абслуговага персаналу 20 асоб, у тым ліку чатыры асобы ў якасці памочнікаў настаўнікаў — дзеля задавальнення дадатковых адукацыйных патрабаванняў для пяці вучняў. Адна асоба занята ў рамках інтэрвенцыйных работ і адна ў рамках публічных. У абагравальным сезоне працуюць 3 качагары. У школе вучыцца 210 вучняў, летась было 209. У школе два дашкольныя аддзяленні і клас шасцігодкаў.

З верасня 2017 года згодна закону Комплекс школ у Орлі перафармаваны ў Пачатковую школу з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Дырэктар Комплексу стаў дырэктарам Пачатковай школы і будзе займаць гэту пасаду да 31 жніўня 2021 года.

У навучальным годзе 2017/2018 у перафармаванай пачатковай школе будуць прадаўжаць навуку дасюлешнія класы ранейшай гімназіі аж да часу завяршэння навукі.

Сацыяльныя стыпендыі

Гэтай законнай формай дапамогі карыстаюцца пражываючыя на тэрыторыі Арлянскай гміны вучні пачатковай школы, гімназіі ды таксама вучні звышгімназічных школ. Прыбытковы крытэрый для гэтай дапамогі складае 514 зл. на аднаго сямейніка.

У школьным 2016/2017 годзе пададзены былі 43 заяўкі, з якіх станоўчую ацэнку атрымала 41 заяўка; дзве заяўкі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF