Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Вечарына ў Белавежы ў адборнай кампаніі

Аляксей МАРОЗ

Беларускія вячоркі ў ШкольнаПрадшкольным комплексе ў Белавежы ладзяць інструктар Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі і настаўніца беларускай мовы ў гэтай школе Анджаліна Масальская. 30 кастрычніка арганізавалі яны беларускую вечарыну ў адборнай кампаніі аматараў спеваў і тэатра. Перад белавежскай публікай беларускія песні спявалі дзве групы калектыву «Сунічкі» з белавежскай школы і вучні Сярэдняй школы ў Навіцкавічах Камянецкага раёна. Паакцёрску запрэзентаваліся гайнаўскія белліцэісты з тэатральнага калектыву «Драма» з пастаноўкай «Кастынг». Яе сцэнарыстам і рэжысёрам з’яўляецца настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, які каля дваццаці гадоў апякуецца тэатральнай самадзейнасцю ў ліцэі.

Марк Зубрыцкі і Анджаліна Масальская — аніматары беларускай культуры ў Белавежскай гміне. Марк Зубрыцкі — старшыня Таварыства сяброў Белавежы, працаўнік Белавежскага асяродка культуры, у сваёй гміне арганізуе, між іншым, беларускае мерапрыемства «Рознагалоссе». Разам з Анджалінай Масальскай ладзіць беларускія вячоркі ў школе, а таксама іншыя беларускія мерапрыемствы ў Белавежы. З’яўляецца ён таксама мастацкім кіраўніком калектыву «Ручаёк». Анджаліна Масальская — настаўніца беларускай мовы ў школе ў Белавежы, заснавала тры групы вакальнага калектыву «Сунічкі», якому акампанемент на акардэоне састаўляе Марк Зубрыцкі.

— У супрацы з Анджалінай я пішу праекты, у рамках якіх арганізуем беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF