Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Нямецкая рэальпалітык

Яўген ВАПА

Калі дзяржавы гавораць толькі пра мірную палітыку і такое ж суіснаванне, значыць, справы набіраюць дрэнны абарот. Калі глянуць на сённяшні свет, то маем дачыненне з адной вялікай бочкай пораху, якая можа ўзарвацца ў любую хвіліну ў любой кропцы свету. Таксама еўрапейская прастора не з’яўляецца аазісам зацішша і стабілізацыі. Пасля балканскіх войнаў пачатку дзевяностых гадоў, пасля Прыднястроўя, Грузіі і Асеціі, Крыма і Украіны зараз насоўваецца пытанне: а што ж будзе наступнае? Да ісламскага тэрарызму ў Еўропе, як пераконваюць нас некаторыя мудрагелістыя аўтарытэты і палітыкі, мы павінны прывыкнуць ды пагадзіцца, што трэба нам з гэтым жыць. Чаму так менавіта мае быць? Не магу зразумець такой логікі думання. Да чаго яна вядзе, сведчыць надта многа жахлівых прыкладаў. Таксама сам Еўрасаюз пачынае даваць трэшчыны ўнутры і пагроза, што лопне як надзьмуты шарык, здаецца не быць апакаліптычным прадказаннем. Паказваюць на гэта і апошнія вынікі парламенцкіх выбараў у розных еўрапейскіх краінах, якія са штораз большай рашучасцю пачынаюць выказваць сваё незадавальненне з нямецкай гегемоніі на кантыненце. Дарэчы, і ў самой Нямеччыне пасля апошніх выбараў падтрымка для пераможнай і гэтым разам Ангелы Меркель значна пайшла ўніз. А ўсё дзякуючы занадта адкрытым дзвярам для мігрантаў. Справа мігрантаў з’яўляецца праблемай, якая не толькі раз’ядноўвае еўрапейскія дзяржавы, але, самае горшае, паказвае безвыніковасць прынятых рашэнняў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF