Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Эх, шкода

Міраслаў ГРЫКА

Яшчэ раз успомню старую добрую прыказку — «чым далей у лес, тым больш дрэў»... Не, не, я не збіраюся зноў чапляцца да пана Шышко. Хоць, што наказвае мне хранікёрская справядлівасць, яго елачная эманацыя ўпала мне на чэрап у апошні раз, калі я шпацыраваў па лесе. За што?! Гэта было балюча! А я хацеў ціха пазахапляцца прыродай. А якраз быў Дзень незалежнасці, святкавалі нават бензапілы.

Да прыказкі я вярнуўся ў іншым кантэксце. Паўтараюся? Лепш паўтараць зразумелыя словы, чым неразумныя памылкі. Прасвятленне розумаў ударае нечакана і раптоўна. Толькі трэба спыніцца. Паколькі словы знаходзяцца ў пастаянным звароце сэнсаў, то варта глядзець на іх з увагай. Калісь мяне вучылі, што ісціна ёсць ісціна. А што з’яўляецца няпраўдай — гэта фальш. І таксама што праўду нельга недаацэньваць. Гэтак жа, як хлусню. Адно робіць другое выразным. Абодва значэнні ўзаемна відныя праз параўнанне. Без існавання якоганебудзь з іх яны абое незаконныя, каб зрабіць выснову аб тым, што штосьці ёсць такім ці не. Нават Алексіс дэ Таквіль, французскі мысляр XIX стагоддзя адзначыў, што «без параўнання розум не ведае, куды ісці». Справа ў тым, каб дакладна вызначыць праўду і відавочную ілжывасць. Думаю, што гэта вельмі ідэалістычная канцэпцыя. Сёння, у эпоху постмадэрнізму, які прысвоіў розныя постісціны, папахвае ён мышкай. Сёння паняцце праўды расшчапляецца, як сонечнае святло ў прызме, на шмат асобных значэнняў. Ёсць «ісціна» і «самая шчырая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF