Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Чыста беларускае самагубства

Віктар САЗОНАЎ

У адным англійскім дэтэктыве, які называецца „Чыста англійскае забойства”, адзін з герояў сцвярджаў, што забойствы нават далёкіх сваякоў не тыповыя для Англіі. Але другі яскрава даказаў, што такое забойства носіць выключна англійскі характар. Бо толькі ў Англіі некаторым катэгорыям яе жыхароў па спадчыне і па старшынстве перадаваліся сацыяльныя прывілеі. І злачынны розум забойцы сваяка штурхнуў таго на знішчэнне канкурэнта.

І сапраўды, многія рэчы носяць выключна нацыянальную адметнасць, прывязаную, зразумела, да канкрэтнага часу і яшчэ да дзейснага заканадаўства, бо ўсё адбываецца ў часе. І тое, што гадоў дваццаць таму было толькі хворай фантазіяй, сёння можа стаць рэальнасцю.

Вось у Гародні шафёр аўтобуса спыніў свой грамадскі транспарт з пасажырамі прама на мосце праз Нёман, залез на парэнчу і сігануў у раку. Спроба самагубства па словах яго калег была выклікана ўмовамі працы. І гэта вельмі яскравая акалічнасць нашага беларускага часу. У іншых краінах шафёр гарадскога аўтобуса вельмі адказная, дастаткова прэстыжная і, самае галоўнае, даволі высокааплатная прафесія. Умовы працы таксама вызначаныя з пазіцый вялікай адказнасці гэтай прафесіі і іх выкананне пільна адсочваюць прафсаюзы. У Беларусі некалі было гэтак жа. Людзі марылі атрымаць такую работу. Сёння ж ідзі і працуй, калі маеш адпаведную кваліфікацыю. Але для чаго? Каб праз нейкі час скочыць са свайго працоўнага месца прама ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF