Ніва № 47 (3210), 19 лістапада 2017 г.

Зельная Агнешка з Кнышэвіч

Міра ЛУКША

Адкуль у Агнешкі Прымакі-Байко, былой чыноўніцы, якую жыццёвыя дарогі завялі на родны хутар у Шудзялаўскай гміне, той запал да магічных ды лекавых зёлак? Пра гэта яна расказала на сустрэчы з сябрамі згуртавання АББА, якія запрасілі яе ў Склеп з культурай пры Пачатковай школе № 4 у Беластоку 10 лістапада. Разам з яе духмянымі магічнымі прэпаратамі, ад якіх здаравееш і вяртаецца табе маладая краса, хаця на вуліцы восеньская слата.

— Маё замілаванне да прыроды заўсёды было са мной, — кажа Агнешка. — Калісьці, можа, менш свядома, чым цяпер, але было яно заўжды побач. Я вырастала з прыродай. Мы жылі далёка ад вёскі, я не мела аднагодкаў, таму ўвесь дзень гуляла ў асноўным з жывёламі, і расліны былі блізка мяне. І яшчэ вельмі цікавіла мяне, што мая бабуля збірала зёлкі, сушыла іх, запарвала і рыхтавала мікстуры. Гэта было сапраўды магічнае. І лячыла. Пра расліны я вучылася і працягваю вучыцца. Спачатку былі тыя асноўныя, вядомыя ўсім — крапіва, малачай, а з часам і менш вядомыя як чарада трохраздзельная або шабельнік балотны.

Агнешка Прымака — апрача захаплення — бізнесовец. Праца над зёлкамі — прыбытковая. Інспірацыяй для заснавання Зёлкавага хутара быў рост алергіі ў дзяцей. Пасля барацьбы з класічнай медыцынай у 2014 годзе рашыла яна кардынальна змяніць свой лад жыцця. Раслінныя лекавыя сродкі, вырабленыя на хутары, памагаюць Агнешцы і яе дзецям, таму яна вырашыла падзяліцца гэтым вопытам і ведамі з іншымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF