Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Летняя школа беларусістыкі — 2017

Уля ШУБЗДА

Два мінусы даюць плюс, паслушэнства як бунт

Напэўна старэйшыя на дваццаць гадоў ужо ведаюць, што славуты хіт рокгрупы «Scorpions» пра веру змен тычыўся павеваў крыху іншай натуры. Вецер, які меў быць тым, які разбурае вавілонскія муры, быў ветрам пушчаным у кішэчнік вавілонскай блудніцы. Муры растуць, як свет доўгі і шырокі, а там, дзе няма сродкаў на акуратны бетонны мур, ставяць прынамсі засекі. На межах, у грамадстве і ў галовах.

Той вельмі даслоўны засек паміж Польшчай і Беларуссю не найбольшы. Мяжа з суседкай гэта паперкі, грошы, чэргі ў консульстве, а часам і расчараванне, калі адмовяць у візе. Для большасці шанцуе і можна цешыцца з эфектаў укладзенай энергіі. Хаця вадзіцелі маршрутак і так могуць разлічваць на спецыяльныя прывілеі, невядома чаму ў час, калі пагранічнікі правяраюць пашпарты, найчасцей выходзяць з маршрутак і кураць цыгарэту так прагна, быццам бы забыліся, што вяртаюцца ў рай для курцоў. У краіну, дзе матыватары не вылічаюць, якую машыну можна было б набыць, калі б не згубленыя грошы на тытунь.

— Магу запальнічку? — пытаюся.

— Палячка? Я таксама католік.

— А, пэўна маеце Карту паляка? То Вы паляк?

— Які там паляк!? Так лягчэй вырвацца з гэтага калгаса! Што тут рабіць?

Палякі адправілі, едзем далей. Спакайней — мытніца не заўважыла маёй мясной лазанні з «Бядронкі». Бо, як аказваецца, беларускае масла, якое мы нелегальна перавозім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF