Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Пачатак пачаткаў Тарасэвіча

Іаанна ЧАБАН

„Дастаткова пашукаць у інтэрнэце інфармацыю пра канкрэтнага мастака, нажымаеш энтэр і паяўляецца дадзены мастак”, — сказаў Лявон Тарасэвіч у інтэрв’ю, якое ўзяў у яго Лукаш Арбітоўскі для тэлеканала «Культура». Так менавіта рыхтавалася я да сустрэчы з вялікім мастаком з нагоды вернісажу яго выставы ў Мастацкім ліцэі ў Супраслі. Такія мерапрыемствы звычайна не спрыяюць сур’ёзным размовам. Зашмат людзей, зашмат галантных тэтатэт. І я не памылілася. Пад выставачнай залай на першым паверсе палаца Бухольцаў — сядзібе ліцэя чарга быццам пад мясной крамай трыццаць гадоў таму назад. Калегі мастака па школьнай парце, цяперашнія вучні таго ж ліцэя, ну і, вядома, чыноўнікі а таксама СМІ. Карацей кажучы, усе, што трэба. Падзея не абыякая — сустрэча са школьнымі работамі Тарасэвіча 19721977 гадоў.

На дзвярах выставачнай залы афіша з архіўным фотаздымкам Тарасэвіча — даслоўна, другі Майк Джагэр.

Яшчэ толькі некалькі слоў ад дырэктара школы, героя падзеі ды мэра Супраслі і дзверы адкрываюцца. Калі большасць прысутных ужо з асалодай глядзяць таямніцу таямніц, я падыходжу да адпачываючага на нізенькай гімнастычнай лавачцы мастака.

Ну што ж, выпадае задаць празаічнае пытанне пра школьныя гады. Усё астатняе можна дачытаць у інтэрнэце.

— Пілі віно, там на горцы, і піва, — гаворыць мастак, — з дзевяцёх нас, хлопцаў, чатырох выкінулі за гарэлку. Гралі, гулялі, рысавалі.

На гэтым, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF