Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.
Не трэба сабака ў кватэрыУладзімір ВАСЬКОУсё большая колькасць беларускіх і заходніх шкадобнікаў пасабляюць беларусам любіць прыроду. Без сабачак і кошачак, ці бачыце, беларускія кватэры жыць не могуць. Пісьменнік, доктар народнай медыцыны Валер Санько прааналізаваў новаўвядзенне з даследчыцкіх пазіцый. Тысячагадовая традыцыя, у тым ліку даўнішнія пласты прыкметавасці, доказна сведчаць: кожнай істоце прыродай адведзена сваё месца для існавання. У кнізе «Сабака ў кватэры — сябра ці вораг. Што кажуць пра гэта народныя прыкметы», 2017, 96 стар. В. А. Санько аргументавана паказаў плюсы і мінусы нечакана ўзніклай праблемы. Упершыню ў Беларусі аматарам ваўнянай жыўнасці ў кватэрах кніга расплюшчвае вочы. На адбылых чытацкіх сустрэчах слухачы рэзонна пыталі пра карысць ад сабакі ў гарадской кватэры, і самі адназначна робяць вывад. Адмоўны. Спецыялістамі і неспецыялістамі многіх краін свету ў розныя часы справядліва і доказна шмат сказана на абарону сабакі. Ён патрэбны хлебаробу побліз хаты, дачніку, ахоўніку, паляўнічаму, воіну, міліцыянеру, даследчыку ў лабараторыі. Прыносіць карысць леснікам, таможнікам. Аўтар сабраў прыкметы ў старых людзей за дзесяцігоддзі паездак па Беларусі, у вёсках і мястэчках, бальніцах, вывудзіў з архіваў, старабытнай літаратуры, вытанцаваў у вешчуноў, шаптуноў. Болей таго, класіфіцыраваў па многіх злабадзённых тэмах — уплыву на беларускае жыццё гарэлкі, курава, лаянкі, інтэрнэтных забавак, (...) |