Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Сямейная карункавая вытворчасць

Міхал МІНЦЭВІЧ

Спадарыня Валя Вітошка (у дзявоцтве Мінцэвіч), 1950 года нараджэння, з Орлі, настаўніца на пенсіі, у мінулым многія гады займалася карункавай вытворчасцю.

Інтэр’ер дома спадарыні Валі ўпрыгожваюць уласнаручна выкананыя шматлікія карункі, а полкі ў шафах поўныя вытанчана вязаных кручком навалочак на падушкі, аздобленай кручком пасцелі, настольніц, накідак на лавы, сурвэт і сурвэтак, падкладак пад настольны сервіз. Сёння так успамінае:

— Вязання кручком навучыла мяне мама Ніна яшчэ калі я вучылася ў пачатковай школе; мама паказвала, тлумачыла. Спачатку вязала я толькі сурвэткі, белымі ніткамі, «дзясяткай». Узоры брала ад мамы і з часопісаў. Мама вязала кручком з нітак нават блузкі.

Мама — Ніна Мінцэвіч, успамінала:

— У арлянскай школе, пры санацыі, настаўніца Марыя Врублеўская вучыла дзяцей вязаць пруткамі, вышываць і вязаць кручком. У краме можна было купіць ніткі ў вялікіх мотках; называліся яны «Белька». Вывучаныя ў школе ўмеласці прыдаліся потым — рабіла рэчы для дому і для дзяцей.

Вязаннем кручком занялася ўсур’ёз, калі пачала працаваць настаўніцай у Войтках (Боцькаўская гміна), дзеля каратання свабоднага часу ў малой вёсцы. Рабіла вечарамі. Калі перайшла на працу ў Орлю, то таксама вязала кручком у вольны час. А калі ў 1980х гадах даязджала на працу ў малінніцкай школе, то вязала ў аўтобусе, даязджаючы. З мяне падсмейваліся, што не ўмею марнаваць часу, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF