Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

На Варшаўскай 11 гучна

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — найнавейшая ініцыятыва Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Ужо чацвёрты раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай 11 у Беластоку сабраліся 22 кастрычніка аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы. Сёлета напэўна не падвяла публіка, якая шчыльна запоўніла залу па вуліцы Варшаўскай 11 і чакала да ацэнкі журы выступіўшых калектываў, даўшы ўжо пасля конкурсу свой канцэрт. У сёлетнім конкурсе перамаглі: у двухпакаленнай катэгорыі сярод вакальнаінструментальных калектываў гурт «Стэбло» (сям’я МісіюкоўШэрэмэтаў) і трыо «Мама і сыночкі» (Івона, Цэзар і Адрыян Данілюкі) з Міхалова. Сярод аднапакаленных калектываў на І месцы — дуэт Кася і Марта Васькоўскія, на ІІ — сёстры Астапчук з Грабаўкі, на ІІІ — дуэт Аляксандра і Аліцыя Перавой з БельскаПадляшскага. Сярод шматпакаленных калектываў на ІІ месцы апынуўся сямейны квартэт Карповічаў з Гарадка — Янка з Ірэнай і Грышкам ды Матыльдай.

У фінансаванні мерапрыемства дапамагло БГКТ Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, так як і ў наступным мерапрыемстве — у ХХIV прэзентацыі «Беларускі абрад на сцэне», які праводзіцца не толькі ў Беластоку. У аглядзе 5 лістапада ў сядзібе БГКТ прыняло ўдзел пяць калектываў. Сярод гледачоў — верныя спадарожнікі беларускай самадзейнасці і іх сябры. Успамінаюць час, калі дом па вуліцы Варшаўскай, 11, (і не толькі тут) гудзеў ад маладых галасоў харыстаў ды салістаў і тупату (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF