Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Памяць і малітва

Яўген ВАПА

Першае лістапада, серада, сярэдзіна тыдня. У гэтым годзе менавіта на гэты дзень выпала ў Польшчы каталіцкае і дзяржаўнае свята памінання продкаў — дзень Усіх святых. Як не глядзі, але менавіта вельмі часта змрочнае, зацяжное восеньсказімовае надвор’е спадарожнічае вандроўкам мільёнаў палякаў на магілы родных і блізкіх. Перавод стрэлак гадзінніка на зімовы час у гэтым перыядзе толькі ўзмацняе дэпрэсіўнасць сутыкнення з цемрай ночы і чалавечым прамінаннем, з якім гадамі стараемся змагацца і ратаваць ад забыцця сваю і сямейную памяць. Мой сябра, які вярнуўся з паездкі на магілы ў другі канец ваяводства, а сам жанаты з беларускай, пафіласофску прызнаў, што прыпамінанне продкаў у праваслаўных у велікоднаправадны перыяд дае, апрача цёплага надвор’я, больш радаснай надзеі на збаўленне. Дарагі Стэфан, дзеля тваёй інтуіцыі і сумненняў я праверыў гісторыю свята і хачу сказаць, што ты не памыляўся ў сваіх адчуваннях. Памяць аб продках у Антыёхскай царкве ад чацвёртага стагоддзя адзначалася ў першую нядзелю пасля Зялёных святкаў. Толькі папа Рыгор ІV у 835 годзе перанёс гэтыя святкаванні на 1 лістапада. Вось і бачыш, які атрымаўся скачок часу — з веснавога на восеньскі.

У грамадскадзяржаўным вымярэнні Польшчы гэтая дата з’яўляецца нагодай прыгадаць прызнаных герояў і тысячы ананімных чалавек, якія ў змаганні за незалежнасць і свабоду краіны прынеслі на яе алтар у ахвяру сваё жыццё, часта вельмі маладое. Гістарычныя памяць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF