Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

Кастрычнік і кастрацыя мазгоў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рэспубліка Беларусь адсвяткавала 100ыя ўгодкі „„Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”. Раней штогод гэтую дату ў шырокім маштабе адзначаў Савецкі Саюз і ўся сусветная „прагрэсіўная абшчэственнасць”. Цяпер гэткімі рэліктамі засталіся толькі Беларусь і нікім афіцыйна не прызнанае квазітэрытарыяльнае ўтварэнне на тэрыторыі Малдовы — Прыднястроўе. Нават Кыргызстан ужо адмовіўся ад дзяржаўных святкаванняў з гэтай нагоды. Нават у „калысцы рэвалюцыі” Расеі перайначылі фармат адзначэння кастрычніцкіх угодкаў, хоць і трымаюць паранейшаму бальшавіцкага ідала ў шкляной труне на ўсеагульны агляд. Пра Расею — гэта асобная гутарка. Толькі там могуць размяшчаць на п’едэстале нацыянальных герояў адначасна крывавых бальшавіцкіх правадыроў і загубленую імі царскую сям’ю.

Я нарадзіўся ў 1967 годзе, якраз тады Савецкі Саюз выпусціў мноства памятных манет да 50ых угодкаў бальшавіцкага перавароту — скульптура Мухінай „Рабочы і калгасніца” на пятнаццацікапейкавых, крэйсер „Аўрора” на дваццацікапейкавых, узлятаючая ракета на дзесяцікапейкавых, выявы Ільіча з узнятай угару рукой на металёвых рублях. Калекцыянеры і цяпер трымаюць іх у сваіх зборах, нягледзячы на таннасць, бо выбіта іх была агромністая колькасць. Дата адклалася ў памяці з дзяцінства. Гадоў да пятнаццаці я таксама шчыра верыў у ідэалы „Вялікага Кастрычніка”, у канцы школы ўжо сумняваўся, а ў дваццаць гадоў вярнуўся з савецкай арміі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF