Ніва № 46 (3209), 12 лістапада 2017 г.

«Бардаўская восень 2017»

Аляксей МАРОЗ

ХХІV Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2017» паспяхова прайшоў з 2 па 6 лістапада і ахапіў не толькі Бельск-Падляшскі, але і Беласток, Нараўку, Нарву, Орлю, Гайнаўку і Шчыты-Дзенцялова. Цікава запрэзентаваліся 3 лістапада ў Бельскім доме культуры канкурсанты фестывалю і яго зоркі, а 4 лістапада — пераможцы конкурснага адбору і чарговыя зоркі. Узнагароду Гранпры фестывалю здабыў дуэт «Чачэрская лютня» з Чачэрска. «Бардаўская восень» добра вядомая ў Рэспубліцы Беларусь, адкуль перш за ўсё прыязджаюць конкурсныя выканаўцы і зоркі фестывалю. У гэтым годзе ўдала запрэзентаваліся таксама маладыя спевакі з Беласточчыны, Адэсы і Таліна. Узнагароду Беларускага Радыё Рацыя атрымаў украінскі калектыў «Колір» з Адэсы, узнагарода Аб’яднання «Бельская кааліцыя» была прызначана гайнаўскай белліцэістцы Анне Бяляўскай і выпускніцы Бельскага белліцэя Кацярыне Хмур, якая атрымала таксама ўзнагароду публікі. Прыз журы фестывалю трапіў да калектыву «Геліёс» з Мінска. Сёлетнія зоркі фестывалю запрэзентаваліся таксама па за Бельскам. Сярод іх быў Зміцер Вайцюшкевіч, які якраз адзначае 25годдзе сваёй творчай працы і разам з музычнай групай «WZ Orkiestra» даў займальны канцэрт на завяршэнне конкурснага дня фестывалю.

— Цешыць, што падчас конкурснай часткі выступаюць прадстаўніцы Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў, у якіх ёсць стымул да развіцця ў галіне беларускай творчасці. Сёння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF