Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Лёнік у сябе ў Ліцэі

Міра ЛУКША

Лявон Тарасэвіч, вядомы ва ўсім свеце мастак родам з Падляшша, увесь час вяртаецца да сваіх вытокаў. У апошні час літаральна, на радасць аматарам ягонай творчасці і землякам. Асабліва Супрасль можа ганарыцца ягонымі працамі — сцены Супрасльскай акадэміі і ад 27 кастрычніка — ягонай роднай сярэдняй школы — Мастацкага ліцэя імя Артура Гротгера ў Супраслі. Тут ён жыў пяць гадоў, займаўся ў коле і працаваў. Абышоў усе супрасльскія сцежкі днём і ноччу з эцюднікам. Тут засталося шмат ягоных ювенальных прац — у школьных вучнёўскіх зборах, якія застаюцца ў ліцэі ад выпускнікоў.

Гэтыя працы і шмат іншых з часу юнацтва і маладосці Лявона Тарасэвіча апынуліся на сценах залы «Пад карыятыдамі» ў мурах палаца — сядзібы ліцэя. А школьныя калідоры, зала і клас, дзе цяпер ліцэісты вывучаюць гісторыю мастацтва, шчыльна запоўніліся гарачымі прыхільнікамі таленту мастака. Былі і радня Тарасэвічаў (цёця, сястра, сваякі), аднакласнікі з ліцэя і сябрымастакі з Варшавы, настаўнікі і перш за ўсё цяперашнія вучні, для якіх майстра знайшоў час на свабодную лекцыю пра тое, як стаць мастаком. Цяпер яны маюць у ліцэі больш факультэтаў. Лявон Тарасэвіч, які вучыўся тут у сямідзясятыя гады (з тых гадоў 30 прац на выставе), быў вучнем спецыялізаванага класа па ткацтве, але ягоным захапленнем быў жывапіс. Апрача праграмных заняткаў па рысаванні ды маляванні, так як і цяпер, найбольш заўзятыя вучні, сярод якіх быў і Лёнік, не расставаліся з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF