Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Пра Францыска Скарыну

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 2628 кастрычніка адбылася трансгранічная навуковая канферэнцыя па тэме „Францыск Скарына — жыццё, творчасць, успрыманне; у 500ю гадавіну выдання беларускай Бібліі: 15172017”. Канфенрэнцыю ладзілі навуковыя ўстановы Беластока, Мінска і Гродна; першая яе частка, 26 кастрычніка, адбылася ў Падляшскай ксёнжніцы ў Беластоку, другая — у Каралеўскім замку ў Гродне.

Spiritus movens гэтай неардынарнай канферэнцыі была Святлана Мусіенка з Гродна. Ва ўводным слове сказала яна:

— Сёння адзначаем 500годдзе кнігадрукавання пабеларуску. Мы зараз маем яе вялікасць кніжку, якую чытаем сёння, якую кахаем сёння, і якую стварыў у арэале ўсходнеславянскіх краін Францыск Скарына. Я лічу, што мы зрабілі вельмі добра, што канферэнцыя будзе праходзіць у вялікімвялікім горадзе Беластоку. Чаму ён вялікі? А таму, што ён амаль на мяжы Польшчы і Беларусі. І ў Гродне таксама, былой сталіцы Польшчы і вельмі значным горадзе Беларусі, які стаіць на рэчцы Нёман; і там у Новым замку будзе прадаўжэнне гэтай канферэнцыі.

У сваім жа навуковым дакладзе, з вельмі асабістым ухілам, запрэзентвала яна постаць беларускага першадрукара:

— Скарына выводзіўся з Полацка, а ў тую эпоху — канца 15га стагоддзя, Полацк быў адным з галоўных гарадоў не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы. Ён быў распаложаны на беразе вялікай ракі на скрыжаванні Усходу з Захадам, дзе віравала жыццё. І Францыск Скарына з самага дзяцінства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF