Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам у Чыжоўскай гміне

Аляксей МАРОЗ

У Чыжоўскай гміне здаўна арганізуюць Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам. Пастаянная музычная імпрэза ладзілася ў Чыжах, Кленіках, Шастакове, Збучы і Курашаве. Зза ўдзелу ў сустрэчах калектываў з Беларусі, Літвы, Украіны і Венгрыі сталі яны міжнародным мерапрыемствам. У час ХХІV Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам 22 кастрычніка ў святліцы з Чыжах запрэзентаваліся «Верасы», «Чыжавяне» і «Чайкі» з Чыжоўскай гміны, беларускія калектывы з Беласточчыны і Народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Гасцінец» з Гродна.

— Мы ганарымся, што ў нашай гміне арганізуем многа мерапрыемстваў, падчас якіх прэзентуецца беларускі музычны рэпертуар. Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам з’яўляюцца штогадовым падвядзеннем вынікаў арганізавання музычных імпрэз. Праз асеннія сустрэчы напамінаем хто мы ёсць. Мы прадстаўляем беларускую меншасць і для нас важна, каб падчас такіх мерапрыемстваў напамінаць пра нашу тоеснасць, — сказаў войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк. — У гэтым годзе адбыўся беларускі фэст «Купалінка» ў Ляневе, а супольна з Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы быў арганізаваны ў Лядах белфэст з цыкла «І там жывуць людзі». У супрацы Чыжоўскай і Арлянскай гмін паміж Морам і Крывятычамі быў наладжаны беларускі фэст «На мяжы». Мясцовая група дзейнасці з Гайнаўкі ў супрацы з Чыжоўскай гмінай арганізавала яшчэ музычны фэст у Курашаве.

На канцэрт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF