Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Са Скупава на Шпіцберген

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мы, жывучы ў зоне памяркоўнага клімату, пасля зімы заўсёды тужым па леце і чакаем цёплых дзён. Нам цяжка паверыць, што людзі могуць і хочуць жыць у краінах, дзе цёплых дзён няма. А людзі ва ўсім свеце прывыкаюць да надвор’я, да асяроддзя, гарызонту і прыроды вакол сябе. І ўсюды парознаму.

Яшчэ ў лютым паразмаўляў я з Кшыштафам Ружанскім, народжаным у 1984 годзе ў Гдыні, які цяпер жыве ў Скупаве, пасярэдзіне Белавежскай пушчы. Гэта чалавек шматлікіх прафесій, дзеяч згуртавання „Чыгуначнае Падляшша”, таксама капітан палярных караблёў, які дванаццаць разоў пабываў на Шпіцбергене.

— Шпіцберген гэта архіпелаг паміж Нарвегіяй і паўночным полюсам. На карце многа там белага — ледавіка, і многа вузкіх постглацыяльных заліваў — фіёрдаў. Пабачыць там можна імглу і крыху ільду — мала цікавае. Добрае надвор’е бывае рэдка, але ўлетку сонца свеціць кругласутачна — тады там палярны дзень.

На Шпіцбергене пабываў я звыш дзясятка разоў, працуючы капітанам малога падарожнага карабля для транспарту навуковых экспедыцый, часам турыстычных — з адзінага аэрадрома да даследчых станцый. Возіцца туды, напрыклад, даследчыкаў кракаўскай Горнаметалургічнай акадэміі ды бочкі з харчамі, якія ў зваротную дарогу будуць напоўнены камянямі. Возіцца таксама запас паліва, мачты для агароджвання лагераў ад мядзведзяў, на якіх пасля чапляецца дрот з гукавымі гранатамі.

— Навошта пхацца ў такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF