Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Гарадок — сардэчная экскурсія ў мінулае

Міра ЛУКША

Да аднаўлення памяці, збірання па крышынцы памятак з мінулага мястэчка, якое было горадам, а цяпер яно сядзіба вясковай Гарадоцкай гміны — Гарадка з яго больш за паўтысячагадовай гісторыяй прылучыліся тут і старэйшыя, і моладзь. І жыхары сённяшнія, і выхадцы. А гісторыя гэтай шматканфесійнай і шматнацыянальнай мясціны — багатая, пакручастая і трагічная.

Праводзілася адмысловая праграма «Школы дыялогу». Яе мэтай было павелічэнне адчувальнасці на пытанні звязаныя з тэматыкай гісторыі, традыцыі, культуры польскіх яўрэяў, а асабліва тых, што пражывалі ў Гарадку. У праекце прымалі ўдзел вучні першых класаў Гімназіі імя Роду Хадкевічаў: Сільвія Антановіч, Дам’ян Габец, Соня Сульжык, Габрыеля Ціунчык, Вікторыя Садоўская, Наталля Карлаў, Юлія Дэрынг, Бартламей Дзярманскі, Давід Болтуць, Вераніка Рудзінская, Міхал Гегель, Дзям’ян Мужын, Давід Антончык, Каміль Грыка, Адрыянна Антановіч, Караліна Ябланоўская, Вікторыя Кананчук, Дагмара Янушкевіч, Мая Дзянісік, Караліна Ляшчынская, Анэта Нос, Патрык Пухальскі, Севастыян Радэль, Каміль Кандрусік, Рыгор Казлоўскі, Міхал Лакель, Серафім Скаўронскі, Генрык Рудуха, Міхал Камінскі, Якуб Лісоўскі — усе са старадаўнік гарадоцкіх родаў. Апекаваліся імі Анна Кандратовіч, Ірэна Матысюк, Альжбета Раманчук і Аляксандр Карпюк. Вучні падчас майстаркласаў пазнавалі гісторыю, культуру, рэлігію яўрэяў. Шукалі інфармацый пра жыццё ў даваенным Гарадку. На канец праекта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF