Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Распісаць Квадрат Жыцця

Леанід ГАЛУБОВІЧ

Паэзія даецца чалавеку Звыш, як надзея на несмяротнасць, як няпэўная вера ў збудаванне, хаця б у сваім уяўленні, таго свету, у якім ён зможа рэалізаваць увесь свой духоўны патэнцыял. Мне цяжка ўявіць паэта за межамі гэтых магчымасцей (таленту) і намаганняў (разумовай і духоўнай працы). Безумоўна, што ў кожнага творцы — свой асобны свет. І найчасцей гэты свет засноўваецца на падмурку малой радзімы, бацькаўшчыны, якая паступова ўбірае ў сабе альбо абрастае тымі людзьмі і тымі рэчамі, без якіх паэту натхнёнае жыццё непамыснае. Але парастак паэтычнага дару ўсходзіць менавіта на гэтай глебе. І я не ведаю творцы, які выкляў бы сваю вотчыну.

У тых беларускіх паэтаў, якія па волі гісторыі былі адрынуты ад вялікай Радзімы на яе крэсы, гэта праяўляецца яшчэ з большай сілай. Бо тут Айчына для іх сцінаецца як пятля на шыі:

я ніколі ад цябе

не адыходзіў

так як ніколі

не перастаў пісаць

вершаў

яны трывалі ўва мне

пашыраліся

кожнага ранку

штораз мацней

заціскалі на шыі

сваю пятлю

ад цябе няма

адвароту

ты як паралізатар

які прыносіць подых

смерці

я кахаю цябе.

І не так важна, пра каго насамрэч напісаны гэты канкрэтны верш „Паварот” Андрэя Сцепанюка, паэта з Беласточчыны, — пра паэзію, пра любімую жанчыну ці пра любую Айчыну. Ён — пра той свет, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF