Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Камісія ілюзій

Яўген ВАПА

У мінулы чацвер выбраўся я ў Варшаву на чарговае пасяджэнне Сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей, прысвечанае рэалізацыі ў публічных медыях перадач для тых жа нацменаў у 20142017 гадах. Пад паняццем публічныя медыі разумеецца дзяржаўнае тэлебачанне і радыё ды іх як цэнтральныя, так і рэгіянальныя падраздзяленні. На сустрэчу ехаў я з даволі скептычнымі думкамі аб яе дзеяздольнасці, паколькі сеймавая камісія ўжо з добры дзясятак гадоў не з’яўляецца аніякім вырашальным месцам праблем, а толькі статыстычнай адзінкай польскага парламента. Адзінкай перш за ўсё патрэбнай дзеля справаздач перад рознымі ўнутрыдзяржаўнымі і сусветнымі ўстановамі наконт выконвання краёвых і міжнародных законаў датычных меншасцей, падпісаных і ратыфікаваных польскай дзяржавай. Таму логіка такіх пасяджэнняў мае большменш такі характар: парадак пасяджэння вынікае перш за ўсё з бюракратычных, абавязковых тэм, якія выносяцца з патрэбнай рэгулярнасцю перыядычных справаздач, запрашаюцца прадстаўнікі канкрэтных ведамстваў, якія расказваюць на дадзеную тэму, ідзе дыскусія і запісваюцца высновы. І на гэтым праблема завяршаецца і, згодна з традыцыяй, адсылаецца ў архіў — да наступнага пасяджэння. Ніхто не зацікаўлены ў вырашэнні канкрэтнай праблемы. Апрача адной, калі напераменку паслы ўрадавай кааліцыі любяць сабе пасварыцца з пасламі ад апазіцыі. І наадварот. Але толку для нацменаў з гэтага няма аніякага. Менавіта такая сітуацыя стала прычынай таго, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF