Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Ці беларусам трэба баяцца?

Міраслаў ГРЫКА

А літоўцы, габрэі і ўсе іншыя нацыі ў Польшчы? Справа, аднак, датычыць усіх. У тым ліку палякаў. Вось польскі прымас, арцыбіскуп Войцех Поляк, у інтэрв’ю для выдання «Tygodnik Powszechny» выказаў рэзкі супраціў супрацьбежанскаму, па сутнасці, ксенафобскаму і шавіністычнаму наратыву, які дамінуе ў Польшчы ў цяперашні час. Яго голас не самотны, але не з’яўляецца агульным. Дзеля праўды, каб не высільвацца на эўфемізмы, такі голас вельмі рэдка сустракаецца сярод каталіцкай іерархіі. І тым больш ён занікаючы, чым далей ад іх палацаў, а бліжэй да парафіяльных засценкаў. І трэба прама сказаць, што большая частка каталіцкага духавенства ахвотна далучыла свой голас да хору кансерватыўнага і правага наратыву. Але ці толькі звычайныя святары? Не заўсёды, але здараецца, што голас маўклівых біскупаў сціснуты пасадай, азываецца ў нядзелю пропаведдзю іх падначаленых. Пастыру, загружанаму з галавой у мясцовую супольнасць, лёгка прыходзіцца агучыць тое, што б’ецца падсвядомай крыніцай з яе акасцянелых перакананняў, страхаў і фобій, з разгубленасці ў сучаснасці і часта з пачуццём адрыньвання ці нават ізаляцыі ад асноўнага патоку падзей, і падчас нядзельных казанняў са слінай яна цячэ ў шырокае вусце ракі ў сэрцах слухачоў. Жадаючы дагадзіць сваім прынцыпалам, але і легкадумным, не зусім выказаным эмоцыям прыхаджан, святары апранаюць у модныя кантэксты ўсім вядомыя словы Бог, Гонар, Айчына. Вера, якая выклікае нацыяналістычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF