Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Парада хворым аўтамабілістам

Віктар САЗОНАЎ

Прыхварэў я. Прычым хвароба схапіла мяне неяк рэзка, у дарозе. Нібыта нічога страшнага, ехаць недалёка і асаблівага ўплыву на пільнасць гэтае недамаганне на шафёра з больш чым трыццацігадовым стажам не павінна аказаць. Проста знізіў на ўсялякі выпадак хуткасць і стаў узірацца ў ветравую шыбу шырока адчыненымі вачамі. Але на нейкім адрэзку дарогі сустрэчны аўтамабіль, пад’ехаўшы да мяне вельмі блізка, рэзнуў мне па гэтых шырока адчыненых далёкім святлом. Я западозрыў, што хіба я несвоечасова на думку шафёра таго аўто пераключыў святло з далёкага на блізкае, і сустрэчны суайчыннік такім чынам вырашыў мне адпомсціць.

Тое, што на дарозе людзі часамі забываюцца пераключыць святло, справа не рэдкая. Ну то тады „маргнеш” фарамі таму затарможанаму, ён хуценька і выправіцца. Так раней было заўсёды. Але біць па вачах далёкім святлом сучасных іншамарак, гэта небяспечна не толькі для таго, каму свеціш у вочы, але і для таго, хто свеціць. Бо фары абодвух машын могуць рэзка сустрэцца каб паспаборнічаць у яркасці і будзе нічыя.

Упэўнены, што сустрэчны суайчыннік таксама пра гэта ведаў, але не змог стрымацца. І ўвогуле, усё часцей заўважаю, што звычайныя бытавыя рэчы пачынаюць настолькі моцна раздражняць людзей, што яны праяўляюць такую агрэсію, пра якую зусім нядаўна ў падобных выпадках ніхто б і падумаць не змог. Узровень агрэсіі ў грамадстве ўзрастае з кожным днём. І гэта не толькі ў нас.

У ЗША (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF