Ніва № 45 (3208), 5 лістапада 2017 г.

Швед і Васылюк — людзі вялікага аптымізму!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Віктар Швед заслугоўвае не толькі ўзнагароды Маршалка Падляшскага ваяводства. У гэтай справе капітул прагаласаваў аднагалосна. Я лічу, што Віктар Швед заслугоўвае агульнадзяржаўнай узнагароды «Gloria Artis». Для нас ён не толькі класік беларускай літаратуры. Як чалавек і асоба, гэта прыклад жыццёвага аптымізму для людзей малодшых за сябе ў два або і тры разы, — кажа Дарафей Фіёнік, лаўрэат узнагароды Маршалка ад 2014 года.

На віншавальнай грамаце, падпісанай маршалкам Ежы Ляшчынскім, чытаем такія словы ў адрас лаўрэата: З сапраўднай радасцю прызначаем Вам Узнагароду, за цэлы жыццёвы творчы шлях, асабліва за паэтычную творчасць якая з’яўляецца запісам памяці жыцця беларускай меншасці ў Польшчы.

— Для нас важна, каб пачынальнікі і стваральнікі «Нівы», якія ад 1956 года сябруюць з тыднёвікам, адчувалі сябе дацэненымі, — кажа Яўген Вапа, які заявіў асобу паэта да ўзнагароды.

Літаратура з’яўляецца неад’емнай часткай «Нівы», тут узнікла «Белавежа», па сённяшні дзень праводзім літаратурны конкурс «Дэбют». Літаратура дае штуршок, імпульс да развіцця мовы. Калі няма літаратуры на роднай мове, ёсць толькі абміранне. Таксама па прапанове «Нівы» такую ўзнагароду раней атрымала Надзея Артымовіч. Гэта дзве розныя літаратуры, але яны разам ствараюць шырокую палету мовы, у якой ёсць месца ад прыродаапісання па эстэтычныя і экзістэнцыянальныя плыні.

Праз гэтыя ўсе гады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF