Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Табе, Слова кланяліся і верылі

Міра ЛУКША

Гэта Сакратава, Яновічава. З Малітвы да роднага слова. І Яны ўсе, тыя, і Сакрат таксама, што адышлі ад нас на той бок, далей — «нават з таго боку ніву даглядаюць, свой вольны дух нашчадкам высылаюць», «у песні, што жаўруком узаўецца, што адазвецца і слязой, у сэрцы».

Яны адышлі, ды нас не пакінулі. Засталіся іх словы. Словы — якія мелі ўвекавечыць перш за ўсё ўсіх нас тут, на сваёй зямлі. Хоць бывалі яны, тыя словы, запісам няўпэўненасці і трывог аўтара, які, хацеўшы паказаць шлях, мог і памыліцца, і аступіцца, і заблукаць. Бывала, што быў вельмі самотны, хоць за ім стаяў народ, і кніжку яны мелі, — і ён, і той народ, які часта ды лёгка забываўся або і намерана станавіўся няродным, чужым, а нават варожым, далёкім, калі нават акружаў паэта з усіх бакоў. Міхась Шаховіч (19532000) напісаў: Усіх нас калісьці згэтуль вецер адкіне. Важна б — застаўся след у каляіне, і травы шапталі б успаміны ў даліне, і чырвані спелай не ўкралі б у каліны, і спевы плылі б аб прышласці нашай... І словы з ягонага верша з апошняй кнігі, выдадзенай пры яго жыцці (хоць ужо першая мела загаловак „Прамінанне”) апынуліся на надмагільным помніку на гарадскім могільніку ў Беластоку на магіле паэта, які ў нестарыя гады пакінуў Бацькаўшчыну. Асаблівы сум агортвае сяброў і калег, калі адыходзіць творчы чалавек у разгары сіл, шчыры прапаведнік ідэй, які не да канца яшчэ выявіў сваю патэнцыю і шмат мог бы яшчэ зрабіць не толькі для самых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF