Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Грамадзянскі абавязак

Іаанна ЧАБАН

Пачынаю турбавацца монатэматычнасцю сваіх тэкстаў. Адны правы чалавека ды барацьба за спакойнае існаванне незалежна ад месца знаходжання ці светапогляду.

Ад некалькіх дзён цешуся сапраўднай польскай восенню. Так называюць сонечнае восеньскае надвор’е жыхары Крынак. А як такое надвор’е называецца ў Беларусі альбо ў Літве? А як называлі ў Крынках восемдзесят гадоў таму? Падобныя праблемы намагалася я вырашыць, вымятаючы лісце з майго панадворка і вуліцы. Асабіста, трава пакрытая жоўтааранжавым дыванчыкам, вельмі ж мяне задавальняе. Ён рассвятляе восеньскія, сонныя дні і бяззорныя ночы. Дапамагае дабіцца да хаты пасля позняй гулянкі асабліва ў адсутнасці вулічнага святла. Але ж жыву я паміж людзьмі. Тут схапіла я сама сябе: быццам мне здаецца, што я не чалавек. З другога боку такая штодзённая гонка з граблямі кругом хаты пазітыўна ўплывае на маё псіхафізічнае становішча. Панадворак панадворкам, але падмятаць вуліцу гэта перш за ўсё грамадзянскі абавязак. Здаецца за яго невыкананне пагражаюць фінансавыя штрафы.

Добрым грамадзянінам намагалася я стаць і гэтага, памятнага для большасці крынчан, дня. Нягледзячы на выхадныя, прачнулася як штодзень. Абула памятаючыя яшчэ ліцэйскія часы скураныя боты, завязала хустку і рашыла пакарыстацца запрашэннем на безграшовы гной да майго агарода. Вядома, уласным транспартам. На шчасце ёсць тачка, дзве рукі і столькі ж ног. На жаль, план мой не здзейсніўся. Замерла я з тачкай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF