Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Гайнаўшчына на фатаграфіях Уладзіслава Завадзкага

Аляксей МАРОЗ

— Я фатаграфую вёскі ў наваколлі Гайнаўкі, прыроду. Захаплялі мяне партрэты вясковых людзей. Шукаў я ў нашай вёсцы асаблівасцей, якіх зараз ужо вельмі мала, бо вясковая архітэктура стала простай і прыпадабняецца да гарадской. Незвычайныя вясковыя краявіды зніклі непаўторна, а жыхары нашых сёл сталі апранацца і жыць на гарадскі лад. Аднак і зараз можна знайсці на Гайнаўшчыне цікавыя месцы для фатаграфавання, толькі адшукаць іх намнога больш складана, — сказаў гайнаўскі фатограф Уладзіслаў Завадзкі.

Ягоныя лепшыя фатаграфіі з мінулага, краявіды беларускай вёскі друкаваліся ў нашым тыднёвіку і сталі агульнавядомымі ў Польшчы і замежжы. Фатаграфіі зробленыя перш за ўсё ў ХХІ стагоддзі саставілі выставу, якая 12 кастрычніка была адкрыта ў прыстасаваным на такія экспазіцыі вялікім калідоры Гайнаўскага дома культуры.

Вернісаж прыцягнуў асобы, якія ведаюць мастацтва Уладзіслава Завадзкага і якіх цікавяць здымкі, што адлюстроўваюць адметнасці вёскі з яе незвычайнай драўлянай архітэктурай і партрэтамі старажылаў, на якіх тварах відаць адбітак складанага мінулага. Уладзіслаў Завадзкі ўмее таксама паказаць прыгожасць лясных і палявых краявідаў, з дрэвамі і зааранамі палямі, прыдарожнымі крыжамі і старымі часоўнямі, што таксама захапіла гледачоў сабраных на вернісажы. Выставу адкрыла мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга ЛяхКучкін, якая адзначыла ўменне мастака вышукваць незвычайнае і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF