Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Беларусь вачыма паляка

Уля ШУБЗДА

Беларусь можа прывабліваць сваёй таямнічасцю, бо насуперак бязвізаваму руху, яна надалей закрытая. Вялікая, крайняя еўрапейская дзяржава, якая многім асацыюецца з дыктатурай і яе стваральнікам — Аляксандрам Лукашэнкам. Ці можна вызначыць найважнейшыя яе рысы ў адным зборніку рэпартажаў? Гэтую спробу зрабіў Матэвуш Марчэўскі, а эфект яго працы мае загаловак «Круглыя азёры Беларусі».

16 кастрычніка ў Беластоку прайшла сустрэча з аўтарам кнігі «Круглыя азёры Беларусі» (Koliste jeziora Białorusi) Матэвушам Марчэўскім. Сустрэчу з пісьменнікам арганізаваў Аддзел літаратуры асветніцтва і рамантызму Універсітэта ў Беластоку. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі беларускай меншасці, але і асобы цікавыя найбліжэйшага суседа нашага ваяводства — Беларусі.

Менавіта Беларусь не з’яўляецца краінай, якая ўспрымаецца як краіна асабліва прывабная для турыстаў. Доўгія працэдуры пры перасячэнні беларускапольскай мяжы адбіваюць ахвоту ехаць туды. З 12 чэрвеня 2015 года, з увядзеннем бязвізавых паездак, хоць з абмежаваннямі часу і тэрыторыі, наведванне Беларусі стала прасцейшае. Лічыцца, што палякі ведаюць адносна мала пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Польская прэса пра нашу ўсходнюю суседку найчасцей гаворыць у палітычным кантэксце. Таму тым больш цікава паглядзець на Беларусь вачыма паляка з цэнтральнай Польшчы.

Здаецца, што кніжкі пра Беларусь на фоне Польшчы найбольш чаканыя падляшскімі чытачамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF