Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

60 гадоў творчай працы графіка „Нівы”

Лукаш ЛЕАНЮК

Вучань Яна Вермеера і Пітэра Брэйгеля са шматгадовым „эпізодам” у „Ніве”. Жывапісец і графік Стэфан Рыбі адзначыў вернісажам сваіх навейшых карцін юбілей шасцідзесяці гадоў творчай працы.

— Часам мне сніцца праца ў „Ніве”, што яшчэ не зрабіў рысак і віньетак, а ўжо ў друкарні чакаюць новага нумара, — успамінае з усмешкай на твары Стэфан Рыбі, і працягвае. — Гэта ўсё была ручная работа. Тады не было камп’ютараў, трэба было сядзець і шмат гадзін рысаваць. Падрыхтаваны шаблон ішоў у друкарню, там рабілі з яго клішэ і адліўку, а потым друкавалі.

Стэфан Рыбі працаваў у „Ніве” графікам васямнаццаць гадоў. З канца шасцідзясятых да палавіны васьмідзясятых гадоў.

— Ён кончыў працу ў „Ніве”, а я тады пачынаў. Можна сказаць, што ён даў мне працу. Гэта было ў „чарнобыльскім” годзе, — успамінае былы графік газеты Уладзіслаў Петрук, які прыйшоў паглядзець працы свайго сябры і настаўніка. — З таго, што памятаю, Рыбі на пачатку ў „Ніве” інспіраваўся народным беларускім мастацтвам, але потым пайшоў у іншым напрамку.

Жывыя колеры і небывалыя дэталі карцін мастака. Гэта прыцягвае да творчасці юбіляра. На вернісажы паказаны былі працы, створаныя за апошнія дзесяць гадоў.

— З’яўляюся вучнем віленскага мастака Аляксандра Вельса, у якога я практыкаваў дваццаць гадоў, — кажа Рыбі. — Разам малявалі паліхроміі ў многіх касцёлах на Падляшшы. Дзякуючы яму навучыўся мастацкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF