Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Колеры шляху да Бога

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

На мастацкія акты тварэння могуць вырашальна паўплываць розныя тыпы натхненняў. Несумненна, колькі ёсць мастацкіх выяваў, столькі можа быць матывацый да перадання іх. У сакральным мастацтве на тварэнне ўплывае глыбокае адчуванне веры. З такім вось стаўленнем дзейнічае Грыша Зінкевіч, які сваю жыццёвую прастору прысвячае паказванні святых, ды звязаных з іх жыццём падзей. Эфекты гэтай экспрэсіі можам убачыць на іконах ды фрэсках, якія адначасова з’яўляюцца доказам веры мастака з Бельшчыны.

Адпраўляючыся з БельскаПадляшскага ў заходнім напрамку, перасякаючы па дарозе Аўгустова (іначай называнае Краінай Аўгустова), працягваючы сваю эскападу, патрапім у Стрыкі. Хаця зараз ціхая, можа нават і быццам нежывая, тая ж вёска выклікае атмасферу духоўнасці. У такое ж адчуванне можна ўвайсці яшчэ некалькі кіламетраў да яе, дзе сярод дрэў, на могільніку знаходзіцца царква св. Ануфрыя, якая на пачатку ХІХ стагоддзя была аб’ектам спрэчак між уніяцкімі ды праваслаўнымі вернікамі. Каплічка пры ўездзе ў Стрыкі быццам запрашае ў вёску. Ёсць у гэтай мясцовасці таксама месца на своеасаблівы інкубаторый згаданай ужо духоўнасці, пры чым у яе мастацкай версіі. Менавіта ў Стрыках свае іконы піша Грыша Зінкевіч. Вырашыў я заглянуць у яго майстэрню, так каб сустрэць творцу ў разгары працы ды даведацца скуль узяла пачатак яго несумненна жыццёвая дарога.

Першы кантакт Грышы Зінкевіча з іконай наступіў яшчэ ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF