Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Войска ці «зона»?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Найбольш рэзананснай падзеяй апошняга часу ў Беларусі стала гібель салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Яго знайшлі павешаным у вайсковай частцы ў Печах пад Менскам. Дзякуючы найперш незалежным медыям, якія так ненавідзяць дзяржаўныя структуры, узнялася дастаткова моцная хваля грамадскага абурэння. Настолькі, што ўпершыню за апошнія гады было пачата адразу некалькі крымінальных спраў, а з вайсковых пасад паляцелі горакамандзіры. Нават начальнік дзяржавы, хоць і не сам асабіста, а праз прэссакратара, перадаў спачуванні сям’і загінуўшага хлопца. 10 чалавек, у тым ліку два афіцэры, узятыя пад варту і арыштаваныя. Не выключаю, што іх крымінальныя справы дойдуць да суда і некалькі чалавек справядліва прысудзяць да рэальных турэмных тэрмінаў зняволення. Хочацца верыць, што нешта пачнецца мяняцца ў гэтай прагнілай наскрозь вайсковай сістэме. Хочацца спадзявацца на гэта, але верыцца ў гэта слаба.

Галоўнае ў гэтай трагедыі тое, што ў ХХІ стагоддзі ў суверэннай краіне войска з’яўляецца не супольнасцю, аб’яднаных інтарэсам абароны Бацькаўшчыны людзей, а нейкай квазіграмадой, фактычна турэмнай зонай, дзе дамінуе па сутнасці зэкаўская сістэма. Там здзекі „дзядоў” з маладых прызыўнікоў і нават іх катаванні з маўклівай згоды і нават „блаславення” афіцэрскага складу даўно сталі нормай. У выніку за апошнія дваццаць год ужо дзясяткі маладых салдат былі забітыя альбо даведзены да самагубства. Поўнай статыстыкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF