Ніва № 44 (3207), 29 кастрычніка 2017 г.

Такія іншыя іконы...

Міра ЛУКША

Пэўна, прыхаджане не былі гатовыя да такога бачання сакруму. Гэта выходзіла за межы таго, з чым сустракаліся да гэтага часу, з чым былі блізка. Яны патрабавалі выдалення іканастаса ў Арэшкаве. Падобны лёс спасціг і дзве іконы ў райскіх дзвярах іканастаса царквы ў Кленіках — Дэісус і Апошнюю вячэру (1982) — яны не былі адобраны вернікамі. Ежы Навасельскі так запамятаў тую сітуацыю: «На праваслаўным Падляшшы, дзе б я ні спрабаваў зрабіць нешта, я сустрэў і сустракаюся з агульным неадабрэннем».

У Гайнаўцы прафесар распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага кшталту сабора Святой Тройцы (19791981), паводле якога Аляксандр Грыгаровіч выканаў архітэктурны праект. Калі б унутраныя фрэскі былі даручаны Навасельскаму, як гэта было ў першапачатковым плане (праект 1981 г.), узнікла б камплементарная рэалізацыя. Аднак, не дайшло да памалявання інтэр’еру ў карэляцыі да архітэктуры будынка. Тагачасны настаяцель а. Антоній Дзевятоўскі адмовіўся ад удзелу ў далейшай працы Навасельскага. Выдатная асоба, якая шанавалася не толькі сярод польскіх мастакоў, яшчэ раз сустрэлася з неразуменнем.

Ежы Навасельскі (19232011) нарадзіўся і памёр у Кракаве, многагадовы прафесар Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Кракаве (19621993), ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта. Мастак, багаслоў, філосаф. Узнагароджаны Вялікім і Камандорскім крыжамі Ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым медалём «Заслужаны для культуры Глорыя Арціс». Мастак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF