Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

«Напрамак Усход»: тэатр, які да нас бліжэй

Дзіма КАРМАЗІН

— У Польшчы, на жаль, няма пляцовак, дзе сваю творчасць могуць паказаць акцёры з Усходу, — кажа тэатральны крытык, кіраўнік літаратурнадраматычнай часткі Беластоцкага тэатра Конрад Шчабёт. Ён асабіста захапляецца ўкраінскім, беларускім, рускім тэатрам, паколькі перакананы — там захавалася класічная традыцыя акцёрскай ігры, якая ідзе яшчэ ад Станіслаўскага. Менавіта Конрад Шчабёт ініцыяваў фестываль «Напрамак Усход», які прайшоў з 5 па 8 кастрычніка 2017 г.

— Куды яшчэ, як не ў Беласток запрашаць суседзяў, — заўважае дырэктар драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі Пётр Паўтарак. — Наш горад, які стаіць на перакрыжаванні ўсходняй і заходняй культур — выдатная пляцоўка, тут добра разумеюць усходнюю культуру, перакананы дырэктар. Больш таго, на Падляшшы пражывае беларуская і ўкраінская нацыянальныя меншасці, якія таксама патрабуюць тэатра на сваёй роднай мове. На гэтую асаблівасць звяртае ўвагу дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Анатоль Вап. Фактары склаліся ў адно і так нарадзілася ідэя — правесці тэатральны фестываль «Напрамак Усход». На сцэне беластоцкага тэатра выступілі трупы Харкаўскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Мінска.

Без дзеючых асоб

«Харкаўскі драматычны», альбо, як яго яшчэ называюць на стары манер «тэатр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF