Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Красны Бор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„Ніхто, запаліўшы светач, не накрывае яго пасудзінай і не ставіць пад ложак, але ставіць яго на свечніку, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло. Бо няма нічога схаванага, што б не стала яўным, і нічога таемнага, пра што б не стала вядома і што б не выявілася. Таму зважайце, як слухаеце. Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што, як здаецца яму, ён мае”. Гэта словы з Евангелля ад Лукі і трэба верыць, што так яно ў сапраўднасці ёсць, што няма нічога схаванага.

З акон поезда, які калясіць па лініі між Дубровай і Аўгуставам, паказваецца за Бобрай высокая касцельная вежа, быццам той евангельскі светач. Гэта храм у Красным Бары, за якім даволі таемная гісторыя. Узведзены ён быў або ў XVI стагоддзі, магчыма, у 15841589 гадах, або ў пачатку наступнага стагоддзя — родам Храптовічаў. Пра пачаткі храма няма пэўных звестак; гісторыкі і археолагі толькі здагадваюцца, калі ён быў пабудаваны. Пра Храптовічаў так згадвае «Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага»: „Храптовічы, Храбтовічы, магнацкі род герба „Адравонж”. Родапачынальнік — баярын Багдан, які жыў у 15 ст. Храптовічы былі праваслаўнымі, у 16. ст. перайшлі ў каталіцтва. У 16. ст. Храптовічы мелі маёнткі, м. інш. у Новагародскім, Лідскім і Гарадзенскім паветах...”. Адзін з роду, Мялецій, як падае згаданая энцыклапедыя, „удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах КіеваПячэрскага манастыра, яго архімандрыт з 1572 г. У 1592 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF