Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Пачынаць з нуля жыццё!

Уля ШУБЗДА

Вайна, карупцыя, дыктатура ці невысокія зарплаты нярэдка прымушаюць да міграцыі. Людзі пакідаюць бацькаўшчыну, каб фінансавы баланс не выходзіў на нуль. Польшча, гэта найбліжэйшая еўрапейская краіна як для беларусаў, так і суседзяў з за Буга. Само Падляшша, хаця не багатае на фоне іншых рэгіёнаў Польшчы, беручы пад увагу блізкасць, з’яўляецца ідэальным месцам для новага, лепшага жыцця. Менавіта і ў самім Беластоку штораз часцей можам карыстацца паслугамі, якія прапануюць нам прадпрымальнікі з Усходу.

Цяжкатраўныя абставіны і смачная кухня!

Некаторыя спецыялісты па эканоміцы называюць Беларусь Кітаем Еўропы. Менавіта тут сярэдняя зарплата складае 700 рублёў (1400 злотых). Таму не здзіўляе факт, што беларусы з’язджаюць за працай у іншыя краіны. Яшчэ да нядаўна найчасцей выбіралі Расію, аднак сёння таксама ахвотна прыязджаюць у Польшчу. Вядома, істотнай перашкодай для грамадзян гэтай краіны з’яўляецца іх міграцыйная палітыка, якая патрабуе, сярод іншых, атрымання дазволу на працу. Бывае, што з боку польскіх працадаўцаў выкананы ўсе фармальнасці, але тэма затрымалася на беларускім баку. Такая сітуацыя здарылася сябру Сашы Стасевіча, які па гэтай прычыне не змог уладкавацца на працу ў Беластоку. Застаўся ў Ваўкавыску. Сам Саша вырашыў заснаваць невялічкі, але свой першы бізнес у Польшчы. Запал да кулінарыі быў у яго з маленства. Часта варыў для сваёй сям’і стравы, якія не патрабуюць дарагіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF