Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Сакратаў дуб

Уля ШУБЗДА

У рамках арганізаванага пятнаццаты ўжо раз «Свята дрэва» перад хатай славутага пісьменніка Сакрата Яновіча ў Крынках пасадзілі дуб. Тая сімвалічная акцыя мела не толькі прычыніцца да папулярызацыі экалагічнай справы, але перш за ўсё

засяродзіць увагу на асобе Сакрата Яновіча. Чарговы раз той выклік прыняў

Фонд «Villa Sokrates», і чарговы раз ім гэта атрымалася.

Цвёрды як Сакрат

11 кастрычніка на панадворку Сакрата Яновіча пачаў новае жыццё дуб вышынёю ў некалькі метраў. У пасадцы дрэва прысутнічалі ўлады гміны, мясцовага асяродка культуры, прадстаўнікі лясніцтва і прапагандысты спадчыны Яновіча. Кожны меў большы ці меншы ўдзел у акцыі пасадкі дуба ў гонар Яновіча. Журналіст Мікола Ваўранюк звярнуў увагу на тое, што менавіта само аб’яднанне людзей з розных асяроддзяў ужо з’яўляецца вялікім поспехам.

— Гэты дуб напэўна будзе напамінаць Сакрата Яновіча, — адзначыў сакратар Крынкаўскай гміны Ежы Цітко. — Гэтая вуліца, дом — вядомыя ў Крынках. Можна сказаць, што ён з’яўляецца цэнтрам Крынак. Той вялікі дуб напэўна таксама будзе напамінаць Сакрата.

10 кастрычніка адбылася ўрачыстая агульнапольская інаўгурацыя «Свята дрэва». Яе ініцыятарам з’яўляецца Яцэк Божык, старшыня арганізацыі «Klub Gaja».

— Вельмі цешуся запрашэннем ад Фонду «Villa Sokrates», — сказаў Яцэк Божык. — Тым больш, што ўчора мы адзначалі свята дрэва. Гэта ўжо 15 выпуск і за той час мы пасадзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF