Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Касцюшка — польскі і амерыканскі? Абы не беларускі!

Яўген ВАПА

Кожны турыст ці замежнік, які прыязджае ў Беласток, вядома, што трапіць на Рынак Касцюшкі. Таксама і самі беластачане вельмі любяць сюды прыходзіць. Ганарацца яны перабудовай Рынку перад сваімі гасцямі. Апрача рэстаўрацыйнаадпачынковай інфраструктуры, маем тут банкі, музей, гасцініцу, кнігарні, а таксама канцэртнае месца для гарадскіх музычнакультурных мерапрыемстваў. Адным словам Рынак выконвае закладзеную яму ўрбаністычную функцыю і адначасна парадкуе цэнтр горада ды інтэгруе грамадскасць. Значыць, ад вясны да восені гэтае месца не толькі жыве, але гудзе да позняй начной пары, асабліва ў выходныя. Дзеля парадку і важнасці гэтага месца абавязкова выпадае згадаць яшчэ канцэрт на зломе старога і новага года, на якім сустракаюцца людзі, каб павіншаваць сабе з новым годам. Аднаго аднак не хапае ў прасторы гарадскога жыцця Беластока. Менавіта патрона Рынку — значыць помніка ці бюсту Тадэвуша Касцюшкі.

Шмат гістарычных ушанаванняў з’явілася ў Беластоку пасля 1989 года. На Рынку яшчэ перад перабудовай усёй плошчы стаяў помнік Юзэфу Пілсудскаму, які быў адсюль перанесены пад недалёкі дзяржаўны архіў. Перанос быў гарадскімі ўладамі закладзены ў архітэктурную планіроўку дзеля пабольшання прасторы Рынку. Разам з пераносам помніка Пілсудскаму былі і высечаны многія дрэвы і кусты, што нават пэўны час выклікала абурэнне некаторых абаронцаў прыроды. Але і яны хутка змірыліся са зменамі, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF