Ніва № 43 (3206), 22 кастрычніка 2017 г.

Абсалютна

Міраслаў ГРЫКА

«Вялікія людзі амаль заўсёды дрэнныя людзі». Гэта меркаванне вядомага Лорда Актон, брытанскага палітычнага філосафа і тэарэтыка ХІХ стагоддзя. Ні ў якім разе, аднак, не кірую яду, які змяшчаецца ў гэтым сказе, на сучасных палітыкаў. Хоць, калі паставіць у адзін шэраг Качынскага, Лукашэнку і Орбана, а ў другі Сталіна, Гітлера і Пуціна, іх фактычная велічыня была б зусім вымерная, але і зло, якое распаўсюджвалі або распаўсюджваюць па ўсім свеце было б як мага больш рэалістычным. Толькі што зло — непараўнальнае. Няма большага і меншага зла. Зло аднолькавае. У той час як веліч не змерыш. Як Качынскага параўнаць да Аляксандра Македонскага? Апошнія, як Напалеон, маюць знакавую велічыню, яны пакінулі глыбокі след у гісторыі цывілізаванага свету. Тое, што ён балючы, іншая справа. Падобна як Ленін, хітра схаваны за сталінскімі злачынствамі. Усе яны мелі, памойму, негабарытнае эга. Або ў якасці альтэрнатывы, перарослую прадсталёвую залозу. Усе гэтыя асобы з’яўляюцца спрэчнымі. Для некаторых выдатнымі, увасабленнем зла — для іншых. У гэтай кампаніі таксама апынуцца ідэалагічныя псіхапаты ці сацыяпаты другой паловы ХХ стагоддзя, Мао Зедонг у Кітаі і чырвонакхмерскі крыважэр Пол Пот у Камбоджы. Але і румынскі дыктатар Чаўшэску і лівійскі Кадафі. Тыя вышэйзгаданыя, і тыя аднолькава вялікія ў сваіх хворых амбіцыях і дробныя ў пачынах, нягодныя адной друкаванай літары на газетнай паперы, заўсёды выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць ідэалогію. Заўсёды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF