Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Чаму мова тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь не з’яўляецца рэальна дзяржаўнай (ч.II)

Леанід ЛЫЧ

Такой забойнай для тытульнага народа любой аднанацыянальнай краіны моўнай палітыкі ўслед за Рэспублікай Беларусь не ўвяла ніводная з утвораных на постсавецкай прасторы дзяржаў. У іх працягвалі функцыянаваць прынятыя ў апошнія гады існавання СССР справядлівыя, цалкам адпаведныя сусветнай практыцы законы аб мовах: у краіне з адной тытульнай нацыяй статусам дзяржаўнай надзяляецца толькі яе мова. Не раз думалася, каб не разваліўся СССР, Рэспубліка Беларусь не пайшла б на ўвядзенне афіцыйнага беларускарускага двухмоўя, бо гэта не стыкавалася б з усталяванай ва ўсіх саюзных рэспубліках моўнай практыкай. Зараз, не будучы залежнай ад іх ці ад якоганебудзь наддзяржаўнага цэнтра, улады Рэспублікі Беларусь знізу даверху спаўна ўкамплектаваныя абруселымі, адарванымі ад нацыянальнай глебы чыноўнікамі, без асаблівых цяжкасцей вытурылі беларускую мову на абочыну афіцыйнага жыцця, у выніку чаго яна стала малааўтарытэтнай у грамадстве, амаль зусім нячутай і сярод сваіх прыродных носьбітаў. Адбылося амаль поўнае беларускамоўнае аняменне як на афіцыйным, так і на прыватным узроўнях. На здзіў, гэтым смяротным для беларускай мовы шляхам не пайшла разам з сапраўднымі нацыянальнымі патрыётамі толькі адна з самых шматлікіх у нас хрысціянскіх канфесій — каталіцкая. Праваслаўная царква застаецца вернаю рускаму духу.

У высокіх эшалонах улады ў поўнай меры разумеюць усе сур’ёзныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF