Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Немагчыма забыць

Іаанна ЧАБАН

Пісьменніца, мастачка і філосафка Тамара БолдакЯноўская не мае праблем са сваім вясковым паходжаннем. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова ўзяць у рукі любы нумар «Часопіса» і прачытаць адзін з яе фельетонаў. Пра вясковыя мудрасці гаварылася шмат у час апошняга «Нараю» — літаратурнамастацкай сустрэчы ў роднай хаце Тамары. Там пачула я пра Таццяну — апошнюю старажылку Нарэек, сувязную паміж прошлым і сённяшнім, паміж тут і там.

Таццяна Пацкевіч з дому Жукоўская нарадзілася ў далёкім 1923 годзе. Дзякуй Богу добра выхавала сваіх дзяцей. Дачка — фармацэўтка, выйшла замуж у Гарадок, а сын, таксама вучаны, завяршыўшы беластоцкую кар’еру, вярнуўся дахаты. Цяпер з любасцю малоціць цэпам уласныя, маляўнічыя загоны на канцы вёскі, пад крыжам. Сцяблінцы не даруе. Нічога не змарнуе. У хату Пацкевічаў папала я познім летам. З гэтага візіту асабліва запамятаўся мне туалет. Чысцюсенькі. Цэлы ў шакаладнай глазуры і яшчэ цёплых ад карыстання пчалярскіх аксесуарах. І той незвычайны пах быццам з фірменных крам беларускай фабрыкі шакаладу «Камунарка». Нідзе больш такога салодкага паху я не пачула.

Размову пачалі мы з Тамары.

— Яна з маёй дачкой у школу хадзіла, — успамінае Таццяна.

На гэтым этапе нашага знаёмства Таццяна ўпарта трымаецца польскай мовы.

Апрача нарэйскага «Нараю» Таццяну і Тамару спалучае яшчэ асаблівая татарская жаночая прыгожасць — характэрныя крыху касыя вочы і выдатныя скулы. Наконт валасоў не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF