Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Ад вёскі і прыроды да абстрактнасці

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўскі мастак Міраслаў Хіліманюк вучыўся маляванню на занятках у майстэрнях, карыстаўся парадамі гайнаўскіх прафесійных мастакоў Збігнева Будзынскага, Пятра Гагана і Данеля Грамацкага. Шматкратна перамагаў на Аглядах непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Яго працы прэзентаваліся на калектыўных выставах. У 2015 годзе першую персанальную экспазіцыю арганізавала яму Гарадская публічная бібліятэка ў Гайнаўцы. 29 верасня гэтага года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася яго персанальная выстава «Разнастайнасць Падляшша», на якой сабраны звыш трыццаці алейных, акрылавых, пастэльных, акварэльных і лінагравюрных прац. Асноўныя тэмы творчасці мастака — вёска Гайнаўшчыны з яе краявідамі ў мінулым, прырода Белавежскай пушчы і яе наваколля, нацюрморт і абстрактныя работы. Карціны ствараліся з 2012 года, калі Міраслаў Хіліманюк здабываў мастацкі вопыт у Майстэрні мастацкіх тэхнік Гайнаўскага белмузея. Выстава наладжана была ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва», які з 2011 года рэалізуе Гайнаўскі белмузей. Ужо 29 раз выдаў ён каталог, на гэты раз адведзены мастацтву Міраслава Хіліманюка, які ўваходзіць у састаў «Слоўніка беларускіх мастакоў» і рассылаецца ва ўсе школьныя і гмінныя бібліятэкі Гайнаўскага павета і найважнейшыя бібліятэкі Падляшша і Польшчы.

— Я рабіў пераклад тэксту з польскай мовы на беларускую для двухмоўнага каталога. Працы Міраслава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF