Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

Час новых дзяржаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сонечная актыўнасць узрасла, тэктанічныя пліты зрушыліся, клімат мяняецца, народы прыйшлі ў забурэнне і рух. Ёсць такая навуковая тэорыя, якая тлумачыць падзеі, што адбываюцца на нашай Зямлі, знешнімі фактарамі і ўплывам невядомых дагэтуль нам сіл. Не з’яўляючыся зацятым прыхільнікам гэтай тэорыі, абсалютна дапускаю, што так яно і ёсць. Наша планета сапраўды нагадвае адзін жывы арганізм, дзе ўсё звязана і, як казалі раней, узаемаабумоўлена. Вялікія перасяленні народаў дык дакладна былі звязаныя з кліматычнымі зменамі. А вось утварэнне новых дзяржаў праходзіла рознымі шляхамі — мірным аб’яднаннем ці раз’яднаннем, захопам альбо далучэннем розных зямель. Ніколі так не было, каб дзяржаўныя ўтварэнні былі настолькі ўстойлівымі, каб не мяняцца. Гінулі вялікія цывілізацыі і агромністыя імперыі, паўставалі новыя, потым надыходзіла іх чарга. І так праз стагоддзі і тысячагоддзі. Так што ў зменах дзяржаўных межаў ніякай глабальнай трагедыі няма. Першае, што трэба ўсвядоміць кожнаму чалавеку — у гэтым свеце ніколі не было, няма і дакладна не будзе справядлівасці. Прыкладам, хто ведае як рашыць зараз справядліва пытанне дзяржаўнасці курдаў? Думаю, што ніхто. Але куды падзецца цэламу народу, якога больш 10 мільёнаў і які раскіданы па тэрыторыях ажно некалькіх сумежных дзяржаў. Тое, што трэба знайсці зямлю для гэтага народа — ужо бясспрэчна, цяпер толькі пытанне ў тым, як уладкаваць гэтую новую дзяржаву на мапе свету. А якой яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF