Ніва № 42 (3205), 15 кастрычніка 2017 г.

„Бежанцы” Юрыя Каліны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У чацвер 5 кастрычніка ў беластоцкім кіно „Форум” адбылася прэзентацыя новага фільма Юрыя Каліны „Бежанцы 1915-1922”. Прозвішча аўтара стала ў мясцовай свядомасці брэндам, які асацыюецца з фільмамі пра наша найбольш хвалюючае мінулае. Не дзіва таму, што фільм хацела паглядзець мноства беластоцкай публікі. Фільм зрэалізаваны для тэлебачання Белсат, а базай, дзе праводзіліся рэканструкцыйныя здымкі, быў Музей сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы. Таму ў ліку найважнейшых гасцей былі дырэктар Белсата Агнешка РамашэўскаяГузы ды дырэктар цеханавецкага музея Дарота Лапяк. Прысутнічалі таксама героі ранейшых фільмаў Юрыя Каліны ды даследчыкі бежанства нашага насельніцтва ў Расію ў час Першай сусветнай вайны.

Фільм Юрыя Каліны, як мне здаецца, змястоўна ахапіў усе аспекты аграмаднай падзеі, якая закранула наша грамадства век таму. Ёсць тут успаміны жывых сведак бежанства, якіх Юрыю Каліне ўдалося яшчэ запісаць ужывую. Нямнога іх, таму іх аповеды дапаўняюць нашчадкі бежанцаў, у якіх памяці захаваліся ўспаміны продкаў. Пра бежанства расказваюць таксама даследчыкі тае падзеі — Яўген Мірановіч, Сяргей Токць, Віталь Карнялюк, Генадзь Семянчук і Уладзімір Ляхоўскі. Іх аналізы дапаўняе журналістка Анэта ПрымакаОнішк. Ёсць рэканструкцыя некаторых эпізодаў, ёсць фрагменты кінахронік стагадовай даўнасці...

Пасля фільма адбылося кароткае яго абмеркаванне, якое вёў Яраслаў Іванюк. І выказаў ён думку, што гэты фільм (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF