Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Гісторыі сатканыя з ніцей — старое рукадзелле для будучыні

Аляксей МАРОЗ

Пад лозунгам «Гісторыі сатканыя з ніцей — старое рукадзелле для будучыні» ў Гайнаўскім доме культуры ў верасні была адкрыта выстава народнага мастацтва рукадзельніц з Палічнай, Дубіч-Царкоўных, Вярстока, Войнаўкі, Тафілаўцаў, Дабрывады і наваколля. Больш за 100 тканых, вышываных і плеценых з дапамогай кручка вырабаў рукадзелля саставілі экспазіцыю, якая была размешчана ў галерэйнай зале і на вялікім калідоры ГДК. Народныя мастачкі прыбылі ў дом культуры, каб распавесці пра свае вырабы, а дзве майстрыхі нават паказвалі, як правільна класці дэкаратыўныя падушкі на ложкі. Рукадзельныя працы сабраны былі ад вясковых жанчын у рамках аднайменнага з загалоўкам выставы праекта. Яго рэалізатарам было Культурнае аб’яднанне «Паштоўка» з Палічнай.

— Ручнікі, абрусы, макаткі і пакрывалы на ложкі, якія мясцовыя жанчыны ткалі на кроснах, упрыгожвалі іх вышыўкай і карункамі, гэта вельмі важная частка традыцыі гэтага рэгіёна і можна іх знайсці ў многіх дамах на Гайнаўшчыне. Мы рукадзелле фатаграфавалі, дакументавалі цікавыя і вельмі багатыя ўзоры. Можа стануць яны інспірацыяй для новых узораў, з улікам традыцый Гайнаўшчыны, — сказала Агата Рыхцік-Скібінская з Культурнага аб’яднання «Паштоўка» ў Палічнай, якая адкрыла выставу і распавяла пра дзейнасць аб’яднання па захаванні мясцовай традыцыі для будучыні.

Агата Рыхцік-Скібінская пасялілася разам з мужам у Палічнай у 2012 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF