Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Стараемся прапагандаваць нашу нацыянальную беларускую культуру

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Сяргеем ЛІШЧЭНКАМ, дырыжорам Камернага хору „Магілёўская гарадская капэла”. Хор удзельнічаў у XXXVI Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка — 2017»

— Вы не стаміліся?

— Праграма доўжылася дваццаць мінут, а гэта для нашага хору не так многа, таму што цягам месяца нам прыходзіцца рыхтаваць дзве паўнацэнныя праграмы. Да таго ж разам з нашым сімфанічным аркестрам нашай магілёўскай капэлы мы выконваем і вакальнасімфанічную музыку, а часць канцэрта заўсёды складае музыка а капэла. Для нас дваццаць мінут, паўгадзіны акапэльнага спеву гэта стандартная ў часе праграма. Таму мы былі гатовы і на такі лік твораў. І гэта звязана яшчэ з тым, што многія нашы харавікі выконваюць яшчэ царкоўныя службы. З гэтага вопыт царкоўнага спеву. Я раней таксама служыў болей, цяпер крыху менш царкоўным рэгентам і для нас царкоўная музыка не проста мода, а ўнутранае разуменне і духоўнае прыцяжэнне да нашай сапраўднай праваслаўнай культуры.

— Я меў на думцы стому ад доўгага падарожжа. У час Вашага падарожжа ў Польшчу быў канцэрт у Камянцы...

— Мікола Бушко запрапанаваў нам, каб па дарозе сюды мы пераначавалі блізка граніцы, перакрочылі яе раніцай і ехалі проста ў Варшаву, дзе быў таксама ў плане канцэрт. І мы, запар з трыма калектывамі з Украіны, Расіі і Польшчы далі канцэрт у касцёле. Было нам цікава, таму што мы ўпершыню выконвалі канцэрт у Варшаве; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF