Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Чаму мова тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь не з’яўляецца рэальна дзяржаўнай (ч.І)

Леанід ЛЫЧ

Сёння не знайсці адукаванага, з сярэднім узроўнем жыццёвага досведу чалавека, які не заўважаў бы амаль поўнай адсутнасці беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці людзей. А тыя, што і заўважаюць гэтую крайне ненармальную, небяспечную для беларускага народа з’яву, не маюць асаблівага жадання не толькі дапамагчы пераадолець яе, але нават грунтоўна паразважаць над завітанай да нас бядой. Не знаходжу ніякага апраўдання, што яшчэ і дасюль самая надзённая праблема — выратаванне беларускай мовы ад сходу ў нябыт — ні разу не з’яўлялася прадметам сур’ёзнага абмеркавання ў самых высокіх уладных структурах, не выключаючы і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яны ж штогод абмяркоўваюць процьму самых розных пытанняў, а вось да беларускай мовы — найвялікшай, нічым не заменнай святыні Бацькаўшчыны — не жадаюць прыступіць, хаця яна пільна заслугоўвае такога.

На беларускай зямлі больш за дваццаць гадоў функцыянуе прэзідэнцкая сістэма кіравання, а мы яшчэ не пачулі ад яе першай пяцёркі самых адказных дзяржаўных дзеячаў практычна аніводнай прамовы, выказанай родным словам! Вось і думай: свядома зневажаюць яго, ці кагосьці баяцца, каб не палічылі за нацыяналіста?

У сапраўднага палітыка няма больш пачэснага, ганаровага абавязку, як са сваім дзяржаўным народам гаварыць на яго базавай роднай мове, а не на якойнебудзь іншай занесенай знадворку дый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF