Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Матэйчукі і Лісоўскія з Агароднічкаў

Сяргей ЧЫГРЫН

З грамадскім актывістам са Слоніма, сябрам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алесем Масюком знаёмы даўно. Але жывучы ў адным горадзе, я ніколі ў Алеся не пытаўся пра ягоны радавод. А неяк нядаўна зайшла гутарка пра ягонага дзеда з бабуляй. І быў здзіўлены, калі аказалася, што ягоныя прадзядуля і прабабуля, дзядуля і бабуля па маці родам з Беласточчыны з вёскі Агароднічкі Супрасльскай гміны.

І Алесь Масюк пачаў распавядаць. Распавядаць пра тое, што ён ведаў, што ён чуў ад старэйшых сваякоў і ад маці. Лёс беларусаў Матэйчукоў з Агароднічкаў у ХХ стагоддзі быў такім складаным і няпростым, як лёс тысяч беларусаў Беласточчыны. Феафіла Матэйчук — бабуля Алеся Масюка, Аляксандр Лісоўскі — дзядуля, Лізавета Матэйчук — прабабуля, Міхаіл Матэйчук — прадзядуля, Паўла Матэйчук — дзядулева мама. Усе яны былі родам з Агароднічкаў.

Феафіла Матэйчук (бабуля Алеся) нарадзілася ў студзені 1908 года ў Агароднічках у сям’і беларускіх сялян. Спачатку ў школу дзяўчына не хадзіла і не вучылася, таму што трэба было дапамагаць па гаспадарцы. Але, калі ёй споўнілася 10 гадоў, бацькі ўсё ж вырашылі аддаць дзяўчынку ў школу. Праўда, вучылася яна нядоўга, таму скончыла толькі два класы. Больш працавала, працавала з раніцы да цямна.

Хутка маленькую Феафілу напаткала вялікае гора — не стала яе бацькі, а калі дзяўчыне споўнілася 17 гадоў — памерла ад тыфу і маці. Дзяўчына засталася круглай сіратой. Таму ўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF