Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Мае 2000я гады і 17 маіх самых яркіх сімвалаў таго часу

СТУДЭНЦКІ ІНТЭРНАТ.Гэта быў першы беластоцкі будынак, у якім самастойна, здалёк ад бацькоў і далёка ад роднай хаты жылі студэнты з цэлай Польшчы, а таксама з Беларусі, Літвы і Украіны. Студэнтаў найбольш інтэгравалі калідор студэнцкага інтэрната і кухня. Тут пачыналіся імпрэзы, канцэрты на гітары, гутаркі з суседзямі, сяброўства, каханне. Пасля першай ночы ў інтэрнаце я думаў кінуць там жыць, а ў апошні дзень шкада было пакідаць месца, дзе я жыў пяць гадоў. Студэнцтва — найпрыгажэйшы і найбольш творчы час у жыцці. Не шкадую, што я быў студэнтам і жыў у студэнцкім інтэрнаце.

БАЗАР НА ЮРАВЕЦКАЙ

Беластоцкі варыянт варшаўскага базару «Стадыён Дзесяцігоддзя». Тут усё можна было купіць: вопратку, свежую садавіну і гародніну, кампактдыскі, газеты ды ўсякую ўсячыну. Абавязковы пункт пакупак беднага студэнта. Калі з 2007 да 2013 года пляц стаяў пусты, то ў Беластоку гаварылася, што гэта прадаўцы з базару на Юравецкай так праклялі ліквідаваны ў 2007 годзе базар, што на гэтым месцы нічога не пабудуецца. Аднак год назад адкрылі чарговую гандлёвую галерэю, гэтым разам менавіта на Юравецкай. Не надта многа гандлёвых галерэй і супермаркетаў у нашым Беластоку?

ПЕРШЫ КАМП’ЮТАР

Першы камп’ютар у маёй хаце з’явіўся пасля 2000 года. На ім мог я пісаць і друкаваць вершы, тэксты песень, глядзець фільмы і відэакліпы, а таксама слухаць музыку. На гэты час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF